Дробныя праграмы
- Праграмы для падрыхтоўкі дадзеных для сямісегментных індыкатараў:
- Праграмы для падрыхтоўкі дадзеных для модульных ВКІ:
- ABC-LCD for KS0107-KS0108 v1.0 - для графічных ВКІ 128*64 кропак на кантролеры KS0107/KS0108
- LCD1602 v1.2 with Cyrillic Charset - для сымбальных ЖКИ 16*2 (16 сымбаляў на 2 стракі) на кантролеры HD44780
- Праграмы для работы з файламі Нінтэндо
- NES-Viewer - праглядальнік/канвертар файлаў фармату *.nes
Digit Preparing
Праграма прызначана для падрыхтоўкі бінарных дадзеных, якія будуць выводіцца на сямісегментны індыкатар пры дапамозе мікракантролера. Прымаецца, што для вывада дадзеных выкарыстаны адзін 8-і бітны порт кантролера. Адпаведнасць бітаў парта ці па парадку (0-ы біт = сегмент A, 1-ы біт = сегмент B), ці ў адваротным парадку (7-ы біт = сегмент A, 6-ы біт = сегмент B і г.д.). Ёсць магчымасць выкарыстоўваць індыкатары з агульным катодам ці анодам.

ABC-LCD for KS0107-KS0108 v1.0
Праграма для распрацоўкi шрыфту памерам 8х8 кропак дзеля далейшага яго выкарыстання у мiкракантролерах AVR сумесна з LCD 128x64 пiкселяў на базе кантролера Samsung KS0107-KS0108 (працуюць звычайна ў пары).

ABC-LCD for KS0107-KS0108 v1.0
LCD1602 v1.2 with Cyrillic Charset
Праграма для падрыхтоўкi дадзеных да вываду на экран на базе HD44780. У архiве знаходзiцца кірылічная таблiца сымбаляў Epson Russian. Ёсць магчымасць рэдагаваць сымбалi. У праграме зроблена восем буфераў, што можа быць зручным пры пабудаванні меню.

LCD1602 v1.2 with Cyrillic Charset
NES-Viewer - праглядальнік файлаў *.nes, *.chr, *.bin
Гэта прагмама можа быць цікавай для тых, хто займаецца праграмаваннем гульнёвай прыстаўкі Dendy на базе працэсара MCS6502 у тым ці іншым выглядзе. Праграмай можна выявіць у файлах гульняў *.nes добрыя шрыфты, якія можна захаваць і выкарыстоўваць у сваіх праграмах. Праграма прызначана для хуткага прагляду інфармацыі пра файл *.nes (колькасць банкаў памяці, мапер, вектары) і інш.
