Прынцыповыя электрычныя схемы

- Схемы дапаможных прылад для пабудавання сістэм прымання спадарожнікавага ТБ
Пасіўны сплітэр сігнала
Такая прылада можа спатрэбіцца ў выпадку, калі вельмі хочацца далучыць адначасова 2 спадарожнікавых рэсівера да адной галоўкі і глядзець перадачы незалежна на кожным з рэсівераў. Звычайна, заўсёды ёсць выбар - усталяваць дадатковую міску ці прыдбаць галоўку з двумя выхадамі (што лепей за ўсё, але не ў плане кошту), аднак ёсць выйсце папрасцей, якшто плануецца прагляд з спадарожнікаў, якія працуюць толькі ў адным дыяпазоне (ніжні 10.7-11.7ГГц, верхні 11.7-12.75ГГц), а таксама ў адной палярызацыі. Такіх спадарожнікаў даволі шмат. Гэтай умове адпавядаюць спадарожнікі Ямал 49°в.д., LMI-1(ABS-1) 75°в.д., Sirius 5°в.д., Amos 4°з.д., Ямал 90°в.д.(Ku-Band), часткова Express AM22 53°в.д., Ямал 90°в.д.(C-Band), Express AM2 80°в.д.(C-Band) і інш. Наступная прылада дазваляе зрабіць вышэй сказанае.

Падключаць адзін і той жа спадарожнік да аднолькавага парта дзісэка зусім не абавязкова, бо гэта не мае значэння. Працаздольнасць ад гэтага не залежыць.
Прынцыповая схема сплітэра:

Прылада сабрана ў корпусе ад стандартнага тэлевізійнага сплітэра/суматара навясным мантажом. Пасля таго, як прылада праверана, корпус можна заліць разплаўленым поліэтыленам, пасля закрыць крышку.

Індуктыўнасці трэба абіраць паводле масімальнага тока ў 500мА, хаця звычайна галоўкі не бяруць болей за 150мА. Намінал індуктыўнасці ад 10мкГн. Розная колькасць дыёдаў стаіць для таго, каб сігналы 22кГц не перашкаджалі адзін аднаму пры рабоце ў верхнім дыяпазоне. Гэта тычыцца яшчэ і каманд дзісэка, якія таксама выкарыстоўваюць сігнал 22кГц. Так як падзенне напружання на адкрытым дыёдзе каля 0.6В, то сігнал 22кГц, амплітуда якога таксама 0.6В, будзе праходзіць на галоўку толькі з аднаго рэсівера, падчас адначасовай працы 2-х рэсівераў разам. Гэта будзе працаваць, калі напружанні 13/18В не будуць адрознівацца у рэсівераў. У некаторых падчас вертыкальнай палярызацыі бывае і 14В замест 13-ці. Можна паспрабаваць паставіць замест двух тры дыёды. Нажаль, як паказвае практыка, гэта не заўсёды дапамагае.
Асабіста я такім метадам прымаю Сірыус, Амос і Ямал 90°(Ку-дыяпазон). Канфліктаў цалкам удалося пазбавіцца, калі я замест дзісэка на SkyStar2 паставіў комба-світч, размова пра які будзе ніжэй. На другім баку застаўся дзісэк 1.0.
H/V-Switch
Світч па палярызацыі з выкарыстаннем рэле
А вось неабходнасць у гэтай прыладзе можа ўзнікнуць у выпадку, калі вам патрэбна падключыць болей за 4 галоўкі пры дапамозе дзісэка 1.0 да рарытэтнага прымача ці карткі SkyStar2, у якіх няма выхада 0/12В. Ці, напрыклад, такі выхад існуе, але вам нязручна цягнуць яшчэ адзін дрот на гарышча ці на дах шматпавярхоўкі. Гэта прылада - альтэрнатыва з абмежаванымі, але дастатковымі магчымасцямі супраць дзісэкаў на 6, 8 ці 10 выхадаў, якія працуюць па пратаколу 1.1/1.2.
Сутнасць абмежаванняў у тым, што далучаемыя спадарожнікі маюць працаваць у розных палярызацыях. Такіх спадарожнікаў таксама даволі шмат. Такім чынам можна аб'яднаць Amos 4W і LMI 75E, далучыўшы іх на адзін з партоў DiSeqC і ў наладках прымача пазначыць аднолькавы порт для Amos і LMI.

Асновай світча з'яўляецца маламагутнае рэле, якое зпрацоўвае пры падачы на ўваход напружання болей 15В. Парогавым прыборам тут служыць стабілітрон з рабочым напружаннем 15В. Прылада, звычайна, дадае аслаблення у сігнал, прычым на вертыкальнай палярызацыі аслабленне болей, што вызначаецца мантажом. Трэба пры мантажы намагацца скарачаць даўжыню дротаў, а таксама выкарыстоўваць тоўстыя дроты без пакрыцця прыпоем. Можна выкарыстоўваць транзістар КТ315Б, рэле: TR5V L-12VDC-S-Z фірмы TIANBO. Стабілітрон на напружанне 15В і ток стабілізацыі ад 1мА. Якшто кандэнсатар C1 не ўсталёўваць, то рэле можа не адпускаць пры пераходзе з гарызантальнай на вертыкальную палярызацыю, пагэтаму кандэнсатар патрэбны (першая версія была без яго). Схема змяшчаецца ў стандартны корпус ад тэлевізійнага разгалінавацеля і пры неабходнасці можа быць залітая поліэтыленам пры дапамозе адмысловага прыстасавання для герметызацыі, каб не патрэбна было герметызаваць крышку.

Вонкавы выгляд выкарыстоўваемых рэле і сабранай канструкцыі:


Уваходы і выхады на фота пазначаны адносна ВЧ-сігнала.